неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> пра сайт
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

Неафіцыйнай Свабодзе год!

Летась, 25 жніўня ўпершыню пабачыў сьвет неафіцыйны сайт Радыё Свабода. Цэлы год праект Неафіцыйная Свабода/Мая Свабода асьвятляў падзеі, што адбываліся вакол беларускай (дый не толькі) рэдакцыі Радыё Свабода. Тут зьяўляліся матэрыялы, прысьвечаныя 50-ці годзьдзю радыё, затрыманьням карэспандэнтаў Свабоды ды іншым актуальным тэмам.

неафіцыйнай свабодзе год!, каляж неафіцыйнай свабодыСайт двойчы зьмяняў свой дызайн. Першы раз нязначна, а вось 1 чэрвеня сёлета ён быў кардынальна абноўлены, таксама былі даданыя два новыя разьдзелы.

А зараз крыху сухой статыстыкі. За год на сайце было зьмешчана 26 артыкулаў, паводле лічыльніка Акавіты колькасьць наведнікаў склала 1224 чал., колькасьць прагледжаных старонак - 5343.

Таксама тут было праведзена даволі шмат апытаньняў і цяпер можна падвесьці пэўныя вынікі. 35% наведнікаў Неафіцыйнай Свабоды знаёмяцца з праграмамі Радыё Свабода ў інтэрнэце; 15% наведнікаў слухаюць Свабоду а 22.00; 9% - а 18.00 і 20.00; 8% - а 7.00, 19.00, 21.00; 6% - а 23.00; 2% - а 6.00. Большасьць апытаных слухае радыё 1-5 гадоў.

Вядома, што Свабода ня мае FM-рэтрансьляцыі ў Беларусі. Натуральна, калі б радыё можна было слухаць па FM-прыймачу, гэта спрыяла бы пашырэньню слухачоў. Што ў такім выпадку адбылося ў краіне? 61% апытаных мяркуе, што адбыўся б рост "сьвядомасьці"; 14% адказалі, што ў Беларусі адбылася б дэмакратызацыя і столькі ж адсоткаў, што нічога; 2% прагназуюць рэвалюцыю і яшчэ 2% - адключэньне газу.

Неафіцыйны сайт Свабоды і надалей будзе праводзіць розныя апытаньні, спрыяць папулярызацыі Радыё Свабода. Неафіцыйная Свабода разьлічвае на актыўнасьць наведнікаў. Слухайце Радыё Свабода, часьцей заходзьце сюды, наведвайце форум і пішыце на e-mail!

25.08.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005