неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> спасылкі

У Наваполацку затрымалі карэспандэнта Радыё Свабода

Акцыю “Ланцуг неабыякавых людзей” у пятую гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі наладзіла наваполацкая “Пяцёрка плюс”. Актывісты партыяў з партрэтамі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі і Зьмітра Завадзкага а 17.30 выйшлі на цэнтральную плошчу Будаўнікоў. Акцыя доўжылася каля 20 хвілінаў, затым удзельнікі былі затрыманыя й адвезеныя ў пастарунак.

Вінцэсь Мудроў, здымак litara.netСярод затрыманых быў і полацкі карэспандэнт Радыё Свабода Вінцэсь Мудроў.

Не пасьпелі ўдзельнікі сёньняшняй акцыі стаць шыхтом, як адразу ж патрапілі ў атачэньне работнікаў праваахоўных органаў.

Маёр міліцыі прапанаваў прысутным разысьціся, а калі тыя адмовіліся гэта зрабіць, нераўнадушным да лёсу генэрала Захаранкі людзям прапанавалі сесьці ў варанок.

Агулам было затрымана 9 чалавек: якраз столькі месцаў было ў варанку. Сярод затрыманых: Сяргей Забродскі, Ігар Сухарукаў, Зьміцер Салаўёў, Валер Шаўчэнка, Алесь Цярэнцьеў, Аляксей Трубкін, Ігар Валяеў, Ігар Макану, а таксама аўтар гэтага матэрыялу, які прысутнічаў на акцыі ў якасьці карэспандэнта Радыё Свабода.

На ўсіх затрыманых, апрача Ігара Макану, які, як высьветлілася, быў выпадковым мінаком, склалі пратаколы аб парушэньні артыкулу 167-га Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Суд над удзельнікамі “Ланцугу неабыякавых людзей людзей” у Наваполацку прызначаны на раніцу 10 траўня.

Беларуская служба радыё Свабода, svaboda.org; прэс-група ПБНФ

8.05.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005