неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> спасылкі

Салідарнасьць з Украінскай службай Радыё Свабода

18 лютага беларуская рэдакцыя Радыё Свабода спыняе трансьляцыю праграмаў на сярэдняй хвалі 1188 кгц ад 22.00 да 23.00 паводле менскага часу. У гэты час на частаце 1188 кгц будуць выходзіць праграмы Ўкраінскай службы Радыё Свабода. Такім чынам беларуская служба адрэагавала на падзеі, што адбываюцца вакол украінскай рэдакцыі радыё.

Каляж Неафіцыйнай СвабодыЯк паведамляюць украінскія СМІ, раніцай 17 лютага 2004 г. перадачы Ўкраінскай службы Радыё Свабода ня выйшлі ў эфір на хвалях FM-радыёстанцыі "Довіра".

Раней новае кіраўніцтва "Довіры", набліжанае да адміністрацыі прэзыдэнта Кучмы, папярэдзіла, што зьбіраецца часова спыніць трансьляцыю праграмаў Радыё Свабода ў сувязі са зьменай фармату вяшчаньня радыёстанцыі.

Паводле кіраўнічкі кіеўскага офісу Свабоды Ганны Герман, пазытыўных дамоўленасьцяў з кіраўніцтвам "Довіры" так і не было дасягнута. Зараз вядуцца перемовы зь іншымі радыёстанцыямі, а пакуль перадачы выходзяць на кароткіх хвалях і на FM-частотах у некаторых рэгіёнах Украіны.

Кіраўніцтва Радыё Свабода лічыць рашэньне "Довіры" аб спыненьні трансьляцыі палітычна матываваным. Прэзыдэнт RFE/RL Томас Дайн заявіў: "Гэта палітычны акт, напраўлены супраць лібэральнай дэмакратыі, супраць свабоды слова і прэсы, супраць RFE/RL, які ў чарговы раз паказвае, што палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны ня здольна жыць у адкрытым грамадзтве і вымушана "кантраляваць" СМІ, як у часы савецкай улады".

Спыненьне рэтрансьляцыі Радыё Свабода на FM-хвалях адбылося за 9 месяцаў да выбараў прэзыдэнта краіны, што гаворыць аб палітычным умяшальніцтве, адзначае Міжнародная фэдэрацыя журналістаў.

18.02.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005