неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

Вядучая 2003 году. Вынікі апытаньня

Вядучая 2003 году на Радыё Свабода - Вольга Караткевіч. Так вырашылі наведнікі Неафіцыйнай Свабоды. Напрыканцы мінулага году тут праводзілася апытаньне "Вядучы(ая) 2003 г.". На жаль, маленькая колькасьць усіх галасоў (18) не дазваляе дакладна вызначыць сымпатыі слухачоў, але некаторыя перавагі наведнікаў старонкі можна акрэсьліць.

Вольга Караткевіч Такім чынам, вынікі апытаньня: Вольга Караткевіч (першае месца) набрала 22% галасоў; на другім месцы - Сяргей Навумчык - 17%; Сяргей Абламейка, Аляксей Знаткевіч, Алена Радкевіч, Алена Ціхановіч і Сяргей Шупа набралі па 11%; Кастусь Бандарук - 6% галасоў.

Усе вядучыя Радыё Свабода прыкладна аднолькава папулярныя сярод наведнікаў Неафіцыйнай Свабоды - такі вынік апытаньня.

Калі не пасьпелі прагаласаваць або ня згодныя з вынікамі, вы заўсёды можаце выказаць сваю думку на форуме!

 

Біяграфія Вольгі Караткевіч

(са старонкі Радыё Свабода, svaboda.org)

У адрозьненьне ад Купалы, Бацькаўшчыну атрымала не бяз злосьці. Усьвядоміла сябе беларускай дзякуючы Зянону Пазьняку. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Вершы і проза па-беларуску, пераклады з польскай і ангельскай. У журналістыцы ад 1994 году (тэлекампанія "ФІТ", праграма "Эканамікст"). Пасьля было Радыё 101.2, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. Газэта "Наша Ніва" дапамагла адчуць слова. Беларуская асацыяцыя журналістаў навучыла цаніць яго свабоду. Каардынатар аддзяленьня журналістыкі ў "Беларускім Калегіюме".

5.01.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005