неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

Інтэрнэт-старонцы Радыё Свабода споўнілася 5 гадоў

10 сьнежня 1998 году – 5 гадоў таму – упершыню пабачыла сьвет інтэрнэтная старонка беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Напачатку яна была даволі сьціплай, мела просты дызайн і абмежаванае напаўненьне – на першым часе там выстаўляліся па 5-10 найважнейшых паведамленьняў дня – цяпер яна зьмяшчае амаль усе тэксты, якія гучаць ў радыёэфіры.

Інтэрнэт-старонцы Беларускай Свабоды - 5 гадоў!Колькасьць наведнікаў з 1998 году павялічылася ў дзясяткі разоў і цяпер у сярэднім складае больш як 30 000 за месяц. Паводле амэрыканскай кампаніі NetTracker, якая займаецца статыстыкай сайту Беларускай Свабоды, у 2003 годзе ў сярэднім мы мелі па паўтара мільёна хітоў у месяц і больш чым па 100 тысяч прагледжаных старонак. Асабліва паказальны рост чытацкай актыўнасьці што да прагледжаных старонак. У 2000 годзе у сярэднім у месяц чытачы праглядалі каля 5 тысяч старонак сайту, а сёлета больш чым па сто тысяч старонак – рост больш чым у 25 разоў. Сярод інтэрнэтных старонак іншых рэдакцыяў “Радыё Свабода”/”Радыё Свабодная Эўропа” нашая па-ранейшаму займае 3-яе месца паводле абсалютнай колькасьці наведнікаў і 3-яе месца паводле колькасьці наведнікаў у параўнаньні з колькасьцю насельніцтва краіны.

У новым 2004 годзе чытачоў сайту чакае сюрпрыз – чарговы раз зьменіцца дызайн і структура сайту. Зьявяцца анімаваныя элемэнты, бягучыя радкі, фотаздымкі, форум і лепшы аўдыёархіў.

З нагоды круглай даты – першым 5-гадовым юбілеем – згадаем тых, хто ўвесь гэты час працаваў над старонкай: ініцыятар і матор усяго праекту – Аляксандар Лукашук, аўтар канцэпцыі і дызайну першага варыянту старонкі – Уладзімер Бараніч, вэб-рэдактары Сяргей Шупа, Сяргей Навумчык, Сяргей Абламейка, Аляксандра Макавік, Максім Капран, Алесь Пяткевіч і Ўладзімер Каткоўскі.

Беларуская служба радыё Свабода, svaboda.org

11.12.2003

 

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005