неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> спасылкі

 

Хвалі й частоты Радыё Свабода

 

Радыё Свабода non-stop

УВАГА! Пасьля завяршэньня вечаровай праграмы 19 сакавіка, на Радыё Свабода будзе дадатковы эфір ад 24:00 да 08:00. Ноч пасьля галасаваньня будзе асьвятляцца няспынна і на сайце радыёстанцыі www.svaboda.org Такім чынам, 19 сакавіка Радыё Свабода працуе ад 6-ай вечара да 8-ай раніцы. Вашай увазе расклад частотаў дадатковага начнога эфіру Радыё Свабода 20 сакавіка 2006 году.

Радыё Свабода non-stop00:00 - 02:00 -- хвалі 31 м і 41 м, частоты 9790 і 7175 кГц
02:00 - 04:00 -- хвалі 31м і 49 м, частоты 9725 і 6115 кГц
04:00 - 06:00 -- хваля 41 м, частоты 6170 і 7130 кГц
06:00 - 08:00 -- хвалі 41м і 49 м, частоты 7190 і 6140 кГц

Агляд апошніх навінаў -- кожныя 15 мінут. Радыё Свабода працуе ўсю нядзельную ноч.

Не прасьпіце!

18, 19 і 20 сакавіка вэб-сайт Радыё Свабода будзе апэратыўна абнаўляцца. Матэрыялы, прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам можна знайсьці на спэцыяльнай старонцы.

Што рабіць, калі сайт svaboda.org не адчыняецца? Парадыё Радыё Свабода:

1. Альтэрнатыўныя адрасы

Крок першы - вы можаце паспрабаваць зайсьці на наш сайт праз альтэрнатыўныя адрасы:

· http://by.rse.cz
· http://by.azadiradio.org
· http://by.rferl.org
· http://by.danas.org
· http://164.109.176.110

2. Проксі

Крок другі. Калі альтэрнатыўныя адрасы таксама не адчыняюцца, вы можаце дабрацца да нашага сайту з дапамогай ананімнага проксі.

У якасьці ананімнага проксі можа выступаць нават сайт google.com (сэрвіс Google translations). Калі svaboda.org заблякаваны, вы можаце паспрабаваць адкрыць наш сайт праз такі адрас:

www.google.com/translate?langpair=en|en&u=www.svaboda.org

Калі гэты адрас не спрацуе, можна скарыстацца паслугамі спэцыялізаваных сайтаў проксі:

· www.proxyone.com
· www.the-cloak.com
· www.anonymizer.com

Сьпісы ананімных проксі можна шукаць у Інтэрнэце (напрыклад, на www.google.com) па запытах anonymous proxy, free proxy, public proxy.

Пасьля таго, як вы знойдзеце IP-адрас проксі-сэрвэру і нумар порту (звычайна 80, 8080 альбо 3124), вы павінны паспрабаваць, ці ён сапраўды працуе. Для гэтага трэба ўвесьці гэты IP-адрас і порт у свой браўзэр. Форма для запісу проксі-сэрвэру знаходзіцца тут:

Internet Explorer:

* Мэню Tools (Інструмэнты) - Internet Options (Устаноўкі Інтэрнэту) - Connections (Злучэньні) - LAN Settings (Устаноўкі сеткі) - Use a proxy server (Уключыць птушку "выкарыстоўваць проксі" і ўпісаць адрас з портам)

Mozilla Firefox:
* Мэню Tools (Інструмэнты) - Options (Опцыі) - General (Агульныя) - Connection Settings (Устаноўкі злучэньня) - Manual Proxy Configuration (Ручны выбар проксі-сэрвэру) - упісаць адрас і порт.

Opera:
* Мэню File (Файл) - Preferences (Устаноўкі) - Network (Сець) - Proxy Servers (Проксі-сэрвэры)

Пасьля гэтага набярэце ў радку браўзэра http://www.svaboda.org/. Калі старонка ня будзе паказана, паспрабуйце знайсьці іншы проксі-сэрвэр і паўтарэце вышэйапісаныя крокі.


3. RSS-канал

Спрактыкаваным інтэрнэт-карыстальнікам, якія маюць свае ўласныя сайты, варта зьвярнуць увагу на нашы RSS-каналы.

Нашыя RSS-файлы знаходзяцца тут:

· rss.svaboda.org/programs.rss - загалоўкі навінаў
· rss.svaboda.org/programs.rss?fulltext=y - поўны тэкст навінаў

Гэты фармат публікацыі навінаў спрыяе пашырэньню інфармацыі. Калі нейкі трэці сайт забірае навіны Радыё Свабода праз так званы RSS-канал для сваёй стужкі навінаў, то вы можаце чытаць загалоўкі нашых навінаў альбо ўвесь тэкст навінаў на такіх сайтах, нават калі ў вас будзе заблякаваны доступ уласна да сайту svaboda.org.

Напрыклад, нехта стварыў стужку навінаў Радыё Свабода на сайце livejournal.com і myliberty.belinter.net:

· livejournal.com/users/svaboda_org/ - загалоўкі навінаў
· livejournal.com/users/svaboda_full/ - поўныя тэксты
· myliberty.belinter.net/svaboda.htm - публікацыя каналу на "неафіцыйнай "Свабодзе"

4. Паштовая рассылка

З тэхнічнага боку доступ да канкрэтнага сайту закрыць ня так складана, але рассылку электроннай пошты заблякаваць значна цяжэй. З гэтай прычыны мы запрашаем вас падпісацца на нашу паштовую рассылку навінаў.

Для таго, каб падпісацца на нашу рассылку, дастаткова паслаць пусты ліст на адрас - br-sub@list.rferl.org. А потым адказаць на пацьверджаньне, якое прыйдзе вам у паштовую скрыню. Тады вы станеце падпісчыкам.

Звычайна мы рассылаем загалоўкі навінаў адзін раз на дзень, але ў часе выбараў мы будзем рассылаць поўныя тэксты навінаў некалькі разоў на дзень для таго, каб вы маглі атрымліваць інфармацыю праз электронную пошту нават у тым выпадку, калі беларускія ўлады заблякуюць наш сайт.

Калі ласка, запішэце, выдрукуйце гэтую інфармацыю, раскажэце пра гэта сваім сябрам і знаёмым. Таксама дасылайце нам свае парады і пажаданьні на адрас Belarus@rferl.org.

17.03.2006

ТРЭЦІ тэрмін ЛІШНІ! Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі
усе спасылкі Беларускія кнігі, CD, відэа на DVD, VHS, MPEG4 - поштай Творчая суполка ВiцлiПуцлi Мультфільмы пра Лукашэнку і ня толькі... Зянон Пазьняк

© Неафіцыйная Свабода 2003-2006