Сайт svaboda.org наведаў
2-мільённы чытач
Учора ўначы, паводле дадзеных адкрытага лічыльніка
akavita.by, на вэб-сайт Радыё Свабода прыйшоў 2-мільённы наведнік.
Лічба адзін мільён на лічыльніку "Акавіты" зьявілася 21 ліпеня 2004
году. Спатрэбілася больш як пяць гадоў, каб дасягнуць гэтай шасьцізначнай
лічбы. Наступная прыступка ў два мільёны была ўзятая менш як за
паўтары гады.
За
гэты час сайт стаў яшчэ больш папулярным і вядомым у беларускім
сеціве, а абнаўленьні сталі яшчэ больш рэгулярнымі -- ад раніцы
да позьняга вечара.
Нагадаем, што ў новым дызайне вэб-сайт Радыё Свабода
мае цэлы шэраг магчымасьцяў для доступу і пошуку інфармацыі:
Магчымасьць праглядаць навіны ў фармаце навіновай стужкі
і па катэгорыях (для гэтага трэба націснуць кнопку "навіны паводле
разьдзелаў")
Архіў
усіх навінаў і перадачаў (У дадатак да старога
архіву 1998-2004)
Магчымасьць праглядаць апошнія навіны паводле месца падзеі:
- Берасьцейская
вобласьць
- Віцебская
вобласьць
- Гарадзенская
вобласьць
- Гомельская
вобласьць
- Магілёўская
вобласьць
- Менская
вобласьць
- Горад
Менск (або агульнабеларускія падзеі)
- Літва
- Польшча
- Расея
- Украіна
- Эўропа
/ Эўрапейскі Зьвяз
- Сьвет
Магчымасьць праглядаць апошнія навіны паводле тэмы:
- Адукацыя
- Акцыі
пратэсту, дэманстрацыі
- Апытаньні
Vox Populi
- Беларусь
- ЗША
- Беларусь
- Расея
- Беларусь
- Эўропа
- Бізнэс,
прадпрымальніцтва
- Вайна
з тэрарызмам
- Выбары
- Газ,
паліва, энэргетыка
- Грамадзтва
- Здароўе,
фітнэс
- Кампутары
і тэхналёгіі
- Крымінал
і здарэньні
- Курапаты
- Літаратура
- Лукашэнка
- Мастацтва
і культура
- Міжнародная
прэса (агляды)
- Мова
- Музыка
- Мэдыі
- Палітыка
- Правы
чалавека
- Прафсаюзы
- Рэлігія
- Спорт
- Чарнобыль
- Эканоміка
І, нарэшце, магчымасьць штодзённа атрымліваць загалоўкі навінаў
праз электронную пошту. Каб падпісацца на гэтую рассылку, дашліце
пусты ліст на адрас br-subscribe@list.rferl.org.
Радыё
Свабода
28.12.2005 |