неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

Любоў Лунёва атрымала прэмію Завадзкага

16 верасьня пад Менскам, на сьвяткаваньні 10-годзьдзя ўтварэньня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прайшло ўганараваньне сёлетніх ляўрэатаў прэміі Дзьмітрыя Завадзкага "За мужнасьць і прафэсіяналізм". Прэмію ўручаў кіраўнік аддзелу спэцпраектаў "Первого канала" Павал Шарамет.

любоў лунёва атрымала прэмію завадзкага, фота бажУзгадваючы гісторыю прэміі, ён падкрэсьліў, што гэтая прэмія трымаецца на памяці тых людзей, якія некалі працавалі з Дзьмітрыем. Абгрунтоўваючы выбар сёлетніх ляўрэатаў, П.Шарамет адзначыў, што сёлета выбар быў незвычайным для Першага канала: абраныя журналісты належаць да такіх розных мэдыяў, часта апазыцыйных як маскоўскім, гэтак і беларускім ўладам. Але ўсе кандыдатуры былі зацьверджаныя, і тое пацьвердзіла, што гэта - не палітычная справа, а чалавечы і маральны доўг ўганараваньня людзей, якія сваімі ўчынкамі заслужылі павагу калегаў.

Сёлетнімі ляўрэатамі прэміі сталі карэспандэнтка REN-TV Алена Слаў і апэратар гэтага тэлеканалу Уладзімер Косьцін, журналістка Радыё Свабода Любоў Лунёва, рэдактар газэты "Glos znad Niemna" Анджэй Пісальнік і журналіст "БДГ. Деловая газета" Сяргей Сацук. Кожнаму зь іх вітальны адрас накіраваў генэральны дырэктар Першага каналу Канстанцін Эрнст.

І хоць журналісты навучаныя не дэманстраваць хваляваньне на публіцы, яно, ўсё ж, адчувалася ў голасе ляўрэатаў.

А.Слаў:

- Працаваць журналістам на Беларусі - справа нялёгкая, але, відаць, любімая, гэта мая першая прафэсійная прэмія. Я радая за сябе і за калегаў.

Вітаючы Л.Лунёву, П.Шарамет заўважыў, што яна - чалавек новы сярод журналістаў, яна не завяршала журфаку, а прыйшла ў прафэсію па запатрабаваньні душы і сэрца. Але сваёй сьмеласьцю і актыўнасьцю яна кампэнсуе тое, што не пісала ў свой час дыплёмныя працы па журналісцкіх дысцыплінах.

Л.Лунёва:

- Кожны год для нас - гэта выпрабаваньні, перашкоды, кожны год з намі нешта здараецца. Але для мяне прэмія Д.Завадзкага - гэта ня толькі гонар. Мы сябравалі зь ім, здаецца, з 1998 году. Я памятаю яго першы арышт, памятаю, як ён зьнік, і тую разгубленасьць пасьля, калі мы сядзелі на карпункце ОРТ і ня ведалі, што рабіць, да каго зьвяртацца і каму тэлефанаваць. Увесь час я ўзгадвала Дзіму, які быў бездакорным на розных акцыях. Я ня памятаю, каб ён калі-небудзь падвысіў тон свайго голасу, каб некага абразіў. Гэта - прэмія ня толькі мая асабістая, але я лічу, што гэта ўзнагарода ўсёй беларускай службе Радыё Свабода.

Апэратар REN-TV Уладзімер Косьцін быў ляканічным. Ён толькі адзначыў, што праца апэратара заўсёды за кадрам і паабяцаў, што ўсе яе яшчэ пабачаць.

Сяргей Сацук, спэцыяльны карэспандэнт выданьня "БДГ. Деловая газета", займаецца журналісцкімі расьсьледаваньнямі, адным з самых запатрабаваных сёньня жанраў журналістыкі. "Прэмія Д.Завадзкага - пацьверджаньне Вашай бездакорнай рэпутацыі і прызнаньне высокага прафэсіяналізму" - адзначана ў вітаньні К.Эрнста на адрас С.Сацука.

С.Сацук:

- Мне б хацелася, каб надалей не прападалі і ня гінулі б журналісты, а каб такія прэміі засноўваліся ў гонар жывых журналістаў, якія заўсёды будуць працаваць побач з намі.

Анджэй Пісальнік, галоўны рэдактар газэты "Глос з-над Немна":

- Я вельмі ўзрушаны гэтай падзеяй. Тое, што якраз сёлета, калі між Польшчай і Расеяй вельмі халодныя стасункі, і калі мне, паляку па нацыянальнасьці, прадстаўніку польскамоўнага выданьня на Беларусі ўручаецца гэтая прэмія, сьведчыць пра тое, што палітычныя недарэчнасьці не перакладаюцца на карпаратыўную ацэнку нашых дзеяньняў.

Прысутныя на сьвяточнай вечарыне ўганараваньня ляўрэатаў прэміі Д.Завадзкага і 10-годзьдзя БАЖу сталі першымі гледачамі новай дакумэнтальнай стужкі Леаніда Міндліна, якая апавядае пра нялёгкія будні журналістаў на Беларусі.

Выдатны музычны акампанэмэнт вечарыне стварылі песьні беларускага барда Зьміцера Бартосіка.

БАЖ

21.09.2005

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі
усе спасылкі Беларускія кнігі, CD, відэа на DVD, VHS, MPEG4 - поштай Творчая суполка ВiцлiПуцлi Мультфільмы пра Лукашэнку і ня толькі... Зянон Пазьняк

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005