неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

Радыё Свабода - 10 гадоў у Празе

На Радыё Свабода/Свабодная Эўропа адбылася ўрачыстае сьвяткаваньне дзесяцігодзьдзя пераезду радыё зь Мюнхена ў сталіцу Чэхіі, Прагу. Увесь гэты час радыёстанцыя займала будынак былога фэдэральнага парлямэнту Чэхаславаччыны.

радыё свабода - 10 гадоў у празеЗа гэты час адбылося шмат зьменаў - Чэхія, якая дала прытулак Радыё Свабода/Свабодная Эўропа, стала сябрам НАТО і Эўразьвязу, Радыё спыніла вяшчаньне на шэраг краінаў, (у тым ліку і на Чэхію) якія далучыліся да аб'яднанай Эўропы.

Адначасна было адкрытае вяшчаньне на шэраг краінаў Азіі - на Аўганістан, Іран, Ірак.

Зьмянілася і самое радыё - зьмянілася зьмястоўна і тэхнічна. Але як адзначыў на сёньняшняй цырымоніі прэзыдэнт радыё Том Дайн, яно засталося верным сваёй місіі - адстойваць каштоўнасьці дэмакратыі і дэмакратычныя перамены.

будынак радыё свабодаУ сёньняшнім сьвяткаваньні ўдзельнічалі прэм'ер-міністар Чэхіі Іржы Парубэк і іншыя чэскія ўрадоўцы. Але бадай самым дарагім госьцем быў былы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі Вацлаў Гавэл.

Заля стоячы вітала яго. Дарэчы, 10 гадоў таму менавіта ўказам прэзыдэнта Гавэла Радыё Свабода/Свабодная Эўропа было запрошанае ў Прагу. На сёньняшнім сьвяткаваньні Вацлаў Гавэл сказаў:

(Гавэл: ) "Я лічу, што для нашых краінаў, для нашай унутранай свабоды надзвычай важна, каб гэтае пасольства свабоды, гэты незалежны голас гэтых краінаў гучаў адсюль, з Прагі. Гэта гонар для нашай краіны".

Радыё Свабода

21.09.2005

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі
усе спасылкі Беларускія кнігі, CD, відэа на DVD, VHS, MPEG4 - поштай Творчая суполка ВiцлiПуцлi Мультфільмы пра Лукашэнку і ня толькі... Зянон Пазьняк

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005