Свабода ў Менску ледзь
чутна
Пра гэта пішуць у рэдакцыю "Народнай волі" чытачы.
Але кiраўнiцтва беларускай службы Радыё Свабода лiчыць, што да "глушылак",
як было ў савецкiя часы, справа не дайшла. Тым ня менш па суботах
у эфiры радыё выходзiць адмысловая перадача "Настрой на Свабоду",
у якой гучаць парады слухачам наконт прыёму праграм.
Выконваючы
абавязкi дырэктара беларускай службы Радыё Свабода Багдан Андрусiшын
(сцэнiчны псэўданiм Данчык) кажа, што зьява гэтая даволi частая
- слухачы скардзяцца на дрэннае вяшчаньне радыё.
- Нам тэлефануюць, дасылаюць лiсты. Мы i самi вядзём манiторынг
якасьцi прыёму нашых праграм. Стараемся, наколькi гэта магчыма,
рэагаваць, але, на жаль, тут ня ўсё залежыць ад нас...
- Цi ўдалося высьветлiць, чаму адбываецца "глушэньне" вяшчаньня?
- Непасрэдных сведчанняў таго, што нас "глушаць", няма. Калi б нас
нехта пачаў глушыць, так, як гэта было ў старыя савецкiя часы, дзесяткi
дасьведчаных радыёаматараў iмгненна б гэта заўважылi i паведамiлi
б нам.
Дрэнны прыём можа быць выклiканы рознымi прычынамi. Гэта могуць
быць уключаныя электрапрылады - тэлевiзар, кампутэр, фэн цi штосьцi
падобнае. Тады iх трэба проста выключыць. Могуць быць пашкоджаньнi
ў самiм прымачы, можа быць пашкоджаная электраправодка - тут ужо
без дапамогi майстра не абысьціся. Яшчэ адна праблема, зь якой мы
сутыкнулiся за апошнi год, - павышаная сонечная актыўнасьць. Магнiтныя
буры на Сонцы часам робяць прыём на кароткiх хвалях немагчымым.
Але з гэтым, на жаль, змагацца нельга.
- Цi iснуе апаратура, якая дапамагае высьветлiць, цi перашкаджае
хтосьцi наўмысна вяшчаньню Радыё Свабода?
- Каб высьветлiць, цi перашкаджае нехта нашаму вяшчаньню, нiякай
спэцыяльнай апаратуры, апрача звычайнага прымача, ня трэба. Зусiм
ня цяжка высьветлiць, што канкрэтна перашкаджае сыгналу - праца
iншай станцыi, побытавыя або атмасфэрныя перашкоды або сапраўды
мэтанакiраванае глушэньне.
- Я чула такое меркаваньне: галоўная праблема прыёму праграм
беларускай Свабоды ў тым, што радыё мае нязручныя для вяшчаньня
хвалi. Што Вы можаце сказаць на гэты конт?
- Мы апэратыўна iнфармуем аб праблемах прыёму нашыя тэхнiчныя службы.
Вельмi важнае значэньне тут маюць выбар частот i перадатчыкаў -
часта слухачы наракаюць, што нашыя праграмы зусiм не чуваць, затое
вельмi добра прымаюцца праграмы нашых расейскiх або ўкраiнскiх калег.
На вялiкi жаль, памiж намi i службай, якая займаецца разьмеркаваньнем
частот i выбарам месца, а таксама магутнасьцi перадатчыкаў, стаяць
яшчэ некалькi iнстанцый, i таму любых зьменаў даводзiцца чакаць...
Частоты мяняюцца два разы на год - разам з пераходам на летнi або
зiмовы час. Зьмена частот чакае нас ужо ў наступным месяцы. Будзем
спадзявацца, што гэтым разам нам пашанцуе болей.
- Спадар Багдан, а якiя парады гучаць у праграме "Настрой на
Свабоду"?
- Перш за ўсё мы раiм карыстацца вядомымi старымi прымачамi. Улiчваючы
эканамiчную недаступнасьць заходнiх прафэсiйных цi паўпрафэсiйных
прымачоў, найлепшымi ў нашых умовах застаюцца "Акiяны", "ВЭФы",
"Ленiнграды" i падобныя да iх прымачы з расьцягнутым дыяпазонам
кароткiх хваляў (25, 31, 41 i 49 мэтраў).
Лепшыя, вядома, тыя, што могуць сiлкавацца ад электрасеткi - ня
трэба трацiцца на батарэйкi. Акрамя таго, трэба добра азнаёмiцца
з раскладам i частотамi нашых праграм. Справа ў тым, што ў розны
час на розных частотах якасьць прыёму розная - трэба для кожнай
праграмы выбраць адну-дзьве лепшыя частаты i запомнiць iх.
Пажадана зрабiць асобную антэну: трэба ўзяць 20-30 мэтраў тонкага
медзянога дроту (накшталт таго, што выкарыстоўваецца ў абмотцы трансфарматараў),
накруцiць спiральлю, напрыклад на аловак, i расьцягнуць пад стольлю
(у драўляным, цагляным доме) або на бальконе цi за акном (у доме
з жалезабэтонным зварным каркасам). Зачышчаны ад iзаляцыi канец
антэны замацаваць у спэцыяльным антэнным гнязьдзе на задняй панэлi
прымача.
Прымач трэба разьмяшчаць як мага далей ад тэлевiзара, кампутэра,
халадзiльнiка, побытавых электрапрыладаў i пажадана блiжэй да вокнаў,
радыятараў; часам мае сэнс паспрабаваць перанесьцi прымач у iншы
пакой, наогул пашукаць месца ў доме, дзе чутнасьць найлепшая.
- А цi ёсьць розьнiца, на якiх хвалях - кароткiх або сярэднiх
- слухаць "Свабоду"?
- Перавага сярэднiх хваляў над кароткiмi ў тым, што сярэднехвалевы
дыяпазон мае абсалютная большасьць прымачоў, у тым лiку, напрыклад,
аўтамабiльных. Аднак сярэднiя хвалi маюць i свой мiнус - радыёперадатчык
мусiць быць дастаткова магутны i знаходзiцца як мага блiжэй да месца
прыёму. У нашым канкрэтным выпадку справы выглядаюць так: праграмы
Беларускай Свабоды рэтрансьлююцца нашымi калегамi з Радыё Балтыйскiя
хвалi празь перадатчык, якi разьмешчаны ў самым цэнтры Вiльні -
адлегласьць напрамую да Менску складае каля 170 кiлямэтраў. У паўночна-заходняй
частцы Беларусi - за Лiдай, Паставамi, Маладзечнам - гэтая станцыя
на частаце 612 кілягерцаў або 490 мэтраў наогул самая моцная ў дыяпазоне
сярэднiх хваляў, i таму як слухаць нас там - тлумачыць ня трэба.
- А што рабiць тым, хто жыве за 100 i больш кiлямэтраў ад Вільні?
- Умовы прыёму на сярэднiх хвалях адрозьнiваюцца ў залежнасьцi ад
таго, цёмна цяпер за акном цi сьветла. У сьветлую частку сутак да
прымача даходзiць толькi гэтак званая наземная, або паверхневая,
хваля - у нашым выпадку яна гасьне на адлегласьцi каля 200 кілямэтраў
ад Вiльні, далей на частаце 612 кiлягерцаў удзень нас не чуваць.
У цёмную частку сутак пашыраюцца ня толькi наземныя радыёхвалi,
але i гэтак званыя нябесныя, або прасторавыя, хвалi, што значна
пашырае далёкасьць прыёму. Таму ўвечары сярэдняхвалевы дыяпазон
запаўняецца галасамi шматлiкiх станцый, якiя працуюць на адлегласьцi
ў некалькi тысяч кiлямэтраў ад прымача. Для нас, з аднаго боку,
гэта добра, бо сыгнал вiленскага перадатчыка можна прымаць на ўсёй
тэрыторыi Беларусi. Але з другога боку - па-першае, у эфiры ў гэты
час зьяўляюцца шматлiкiя станцыi-канкурэнты, а па-другое, наземная
i нябесная хвалi могуць, накладаючыся адна на адну, узаемна гасiцца,
i тады могуць утварацца своеасаблівыя сьляпыя зоны, дзе гэты сыгнал
можа быць зусiм нячутны.
Каб знайсьцi аптымальны прыём на сярэднiх хвалях, мы даем некалькi
парадаў. Прымач трэба ўключыць падчас нашага вяшчаньня (ад 6-й да
8-й ранiцы i ад 18.00 да поўначы) i паспрабаваць злавiць нашу хвалю
на частаце 612 кілягерцаў або 490 мэтраў (у залежнасьцi ад таго,
якая разьметка ў вашым прымачы). Як толькi яе злавiлi - паспрабаваць
павольна паварочваць прымач вакол вэртыкальнай восі - як компас,
пакуль не зьявіцца найлепшая чутнасьць. Можна зрабiць наадварот
- паварочваць, пакуль чутнасьць будзе найгоршая, i затым разьвярнуць
прымач на 90 градусаў. У iдэале прымач мусiць глядзець сваёй пярэдняй
або задняй панэльлю на паўночны захад - у бок Вiльнюса. Гэтую апэрацыю
варта паўтарыць у розных пакоях.
Нагадаем, што больш падрабязныя парады можна пачуць у перадачы "Настрой
на Свабоду", якая звычайна выходзiць у эфiр па суботах. Дарэчы,
пачынаючы з верасьня ў рамках гэтай праграмы будуць праводзiцца
штомесячныя конкурсы з галоўным прызам - прымачом Grundig.
Народная воля
21.09.2005 |