Радыё Свабода
будзе вяшчаць па-новаму?
Радыё Свабода са спасылкай на Польскае прэсавае
агенцтва паведамляе, што міністар замежных справаў Польшчы Адам
Ротфэльд падтрымаў ідэю разьмяшчэньня на польскай тэрыторыі перадатчыка,
празь які можна было б перадаваць перадачы Радыё Свабода на тэрыторыю
Беларусі. Спадар Ротфэльд таксама адзначыў, што "важна рабіць захады,
каб пашырыць доступ жыхарам Беларусмі да інфармацыі".
У
распаўсюджаным паведамленьні не гаворыцца, якія перадатчыкі маюцца
на ўвазе. Сайт "Радыё Беларусі"
прагназуе, што гэта будуць, хутчэй за ўсё fm-перадатчыкі, паколькі
Радыё Свабода вяшчае на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама праз
спадарожнік.
Словы высокапастаўленага польскага чыноўніка, бадай,
не пакідаюць сумневаў у тым, што неўзабаве на нашу тэрыторыю распачнуць
вяшчаньне замежныя станцыі. "Радыё Беларусі" піша, што сёлета варта
чакаць "першых баёў на зараджаючымся інфармацыйным полі бітвы".
І калі зараз яшчэ можна перахапіць тыражы газэт, якія друкуюцца
за межамі краіны, а потым увозяцца сюды, то хвалі спыняць будзе
нашмат цяжэй.
5.06.2005 |