Глушыць
ня будуць
"У Беларусі ня будуць глушыць радыёстанцыі, якія
вяшчаюць ці будуць вяшчаць на тэрыторыю Беларусі з-за мяжы" - пра
гэта заявіў міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч, камэнтуючы
для агенцтва Інтэрфакс пляны Эўразьвязу стварыць сетку радыёстанцыяў,
якія б вяшчалі на Беларусь.
Гэтая
прапанова ўтрымліваецца ў праекце рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, які
будзе разгледжаны ў чэрвені, паведамляе Радыё Свабода.
"Мы ня будзем апускаць "жалезную заслону" ці
ставіць "глушылкі". Гэта ня наш мэтад. Адзінае, што мы будзем супрацьпастаўляць
вонкаваму інфармацыйнаму ўзьдзеяньню - гэта аб'ектыўную інфармацыю
пра Беларусь як унутры краіны, гэтак і за мяжой" - заявіў міністар
Русакевіч.
Між тым, на мінулым тыдні эўрадэпутат ад Грамадзянскай плятфомы,
Богдан Kліх, заявіў у эксклюзіўным інтэрвію Беларускай службе Pадыё
Палёнія, што справа заснаваньня незалежнай радыёстанцыі дзякуючы
фінансавай падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу на сёньняшні дзень не прасоўваецца
наперад. Aднак Kліх распавёў пра сваю чарговую ініцыятыву новай
рэзалюцыі прысьвечнай Беларусі, якая можа разглядацца ўжо падчас
бліжэйшага паседжаньня Эўрапейскага парлямэнту на пачатку чэрвеня.
Kліх: "Нашыя дзеяньні апынуліся ў тупіку. I гэта зьяўляецца прычынай
таго, што я вырашыў заахвоціць калегаў супольна стварыць чарговы
праект рэзалюцыі прысьвечанай Беларусі. Гэтым разам праект будзе
поўнасьцю прысьвечаны заснаваньню радыёстанцыі, альбо сеткі рэгіянальных
станцыяў для беларусаў. Kалі я кажу пра тупік, я маю на ўвазе тое,
што Эўрапейская Kамісія зусім не зьвяртаге увагі на прапановы Эўрапарлямэнту.
Як слухачы Беларускай рэдакцыі Pадыё Палёнія добра ведаюць, у Эўрапейскім
Парлямэнце не ад сёньня йснуе воля падтрымкі дэмакратызацыі Беларусі,
аднак Эўрапейская Kамісія вядзе стрыманую палітыку ў гэтай справе".
Богдан Kліх, які неаднаразова сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай
дэмакратычнай апазыцыі, няўрадвых арганізацыяў ды незалежных асяродзьдзяў
кажа, што сытуацыя якая склалася вакол Беларусі ў Эўропе, вынікае
зь недахопу інфармацыі. Mногія эўрапейскія палітыкі няшмат ведаюць
пра Беларусь. На жаль, таксама камісары Эўрапейскай Kамісіі шырокімі
ведамі не адрозьніваюцца.
Kліх: "Я думаю, што гэта перш за ўсё вынікае з таго, што многія
не разумеюць значэньня Беларусі (а таксама й Украіны) для замежнай
палітыкі Эўрапейскага Зьвязу. На жаль, надалей спадарыня камісар
па справах замежнай палітыкі Зьвязу Фэрэра-Вальнэр глядзіць на Беларусь
крыху так як на Папуа Новую Гвінэю. Па-другое, справа заключаецца
таксама ў бюракратычных правілах. Я маю на ўвазе тое, што Эўрапейская
Kамісія ўжо так прызвычаілася да палітычных прыладаў, якія яна здаўна
выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасьці, што цяпер нават не задумваецца,
каб шукаць новых, хаця сытуацыя зьмянілася. Kамісія нават не задумваецца
іх мадыфікаваць, каб можна іх было выкарыстаць у дачыненьні да такой
недэмакратычнай краіны як Беларусь. I, па-трэцяе, прычына ў страху
перад Pасеяй".
24.05.2005
|