Вядучы
2004 году - Сяргей Навумчык
Наведнікі сайту "Неафіцыйная Свабода / Мая Свабода"
выбралі вядучага 2004 году на Радыё Свабода. Паводле вынікаў апытаньня
найбольшая колькасьць галасоў (38%) - у Сяргея Навумчыка. На другім
месцы - Вольга Караткевіч (23%), на трэцім - Сяргей Шупа (17%).
Вельмі
цікавая барацьба разгарнулася паміж прыхільнікамі Сяргея Навумчыка
й Вольгі Караткевіч. Працэс галасаваньня нагадваў спартыўнае спаборніцтва.
На пачатку сьнежня першае месца ўпэўнена займала Вольга Караткевіч,
якую летась наведнікі сайту выбралі вядучай
2003 году, але потым сытуацыя паступова мянялася й наперадзе
апынуўся Сяргей Навумчык.
Больш дэталёва азнаёміцца з вынікамі апытаньня
"Вядучы(ая)-2004" можна тут.
Біяграфія Сяргея Навумчыка
Паводле www.svaboda.org
і www.draniki.com
Нарадзіўся 15.12.1961 у Паставах. Скончыў факультэт
журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту, служыў у войску. Удзельнічаў
у самвыдатаўскім друку. У 1990-1996 гадох - дэпутат Вярхоўнага Савету
Беларусі, каардынатар парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, сябра Канстытуцыйнай
Камісіі і парлямэнцкай Камісіі ў пытаньнях СМІ і правоў чалавека.
Узначальваў інфармацыйнае агенцтва "Павет".
У 1996 годзе вымушаны пакінуць Беларусь. Камандуючы
памежнымі войскамі РБ выдаў распараджэньне памежнікам затрымаць
яго у выпадку ўезду на тэрыторыю Беларусі (газэта "Свабода", 12
траўня 1996 г.). У жніўні 1996 году атрымаў палітычны прытулак у
ЗША.
Публікаваўся ў выданьнях ЗША, Нямеччыны, Расеі, Польшчы,
Украіны, Францыі, Чэхіі.
На "Свабодзе" ад 1990 году.
25.01.2005
|