неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> спасылкі

 

Сайт Радыё Свабода заблякаваны 17.10.2004

Ці будзе Свабода ў беларускім сеціве? 17.10.2004

 

Сайт Радыё Свабода зноў працуе

Сёньня ў Беларусі на старонку svaboda.org можна патрапіць звычайным чынам. Сайты Радыё Свабода, Хартыі97, газэты "Пагоня" ды інш., якія былі заблякаваныя 17 кастрычніка, на момант напісаньня гэтага матэрыялу працуюць у звычайным рэжыме. Ужо ў першай палове дня лічыльнік Акавіты зафіксаваў самую вялікую колькасьць наведнікаў сайту Радыё Свабода за апошнія некалькі месяцаў.

Учора на згаданыя вышэй сайты патрапіць карыстальнікам інтэрнэту зь Беларусі было немагчыма. Жыхары краіны карысталіся проксі-сэрвэрамі.

18.10.2004 15:30

17 кастрычніка былі заблякаваныя інтэрнэт-рэсурсы шэрагу недзяржаўных СМІ

сайт радыё свабода працуе; каляж неафіцыйнай свабодыЧаму падчас важных палітычных падзеяў карыстальнікі інтэрнэту ня могуць наведваць сайты шэрагу недзяржаўных выданьняў, праваабарончых арганізацыяў, грамадзкіх ініцыятываў? Хто кантралюе ў Беларусі працу інтэрнэту?

Карыстальнікі інтэрнэту сёньня не маглі патрапіць на шэраг сайтаў, якія плянавалі даваць інфармацыю пра хаду галасаваньня ў рэжыме онлайн. Як і прагназавалася напярэдадні, была цалкам заблякаваная праца інтэрнэт-старонак беларускай службы Радыё Свабода (svaboda.org), грамадзкай ініцыятывы "Хартыя-97" (charter97.org), гарадзенскай газэты "Пагоня" (pahonia.promedia.by), праваабарончай арганізацыі "Вясна" (spring96.org) і некаторых іншых.

У офісе інтэрнэт-правайдэру "Открытый контакт", які забясьпечвае доступ беларускіх карыстальнікаў да адпаведных сайтаў, кажуць, што праца інтэрнэту замаруджаная з прычыны вялікага попыту на інфармацыю.

(Супрацоўнік фірмы: ) "Ня выключана, што прычына - падвышаная ўвага, падвышаная актыўнасьць, шмат хто жадае наведаць гэтыя сайты. У такім выпадку каналы могуць зьбівацца. Калі ўсе хочуць патрапіць, то інтэрнэт працуе больш павольна. А для кагосьці ўвогуле атрымліваецца тайм-аўт".

Яшчэ напярэдадні згаданыя інтэрнэт-старонкі адчыняліся без праблемаў. Аднак з улікам досьведу апошняй прэзыдэнцкай кампаніі, калі ў дзень галасаваньня практычна ніводзін з інтэрнэт-сайтаў недзяржаўных мас-мэдыяў не працаваў, за некалькі дзён да 17 кастрычніка на гэтых сайтах зьявіліся папярэджаньні пра магчымае блякаваньне асобных інтэрнэт-рэсурсаў. Прагнозы спраўдзіліся.

На тое, што падчас палітычных акцыяў інтэрнэт працуе (ці не працуе) выбарачна, ці "адрасна", сьведчыць і той факт, што сайты Беларускага тэлеграфнага агенцтва (belta.by), Беларускага тэлебачаньня (tvr.by) ды іншых дзяржаўных СМІ сёньня працавалі бездакорна і на іх падавалася інфармацыя ў рэжыме онлайн.

Адмыслоўцы ў галіне інтэрнэту кажуць, што стварыць штучны эфэкт перагружанасьці магутнасьцяў ці "затарможанасьці" загрузкі не складае ніякіх тэхнічных складанасьцяў. Спэцыялісты называюць гэта DoS (Denial of Service) атакай.

Ігар Карней, Радыё Свабода

17.10.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005