неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> спасылкі

Сайт Радыё Свабода заблякаваны

Выбары ў Беларусі праходзяць па цалкам прагназуемаму сцэнару. Сёньня на тэрыторыі нашай краіны былі заблякаваныя інтэрнэт-старонкі шэрагу незалежных арганізацыяў. Таксама заблякаваны сайт Радыё Свабода. Між тым, Цэнтарвыбаркам пагражае распачаць крымінальную справу з нагоды інфармацыі, агучанай учора Радыё Свабода.

у беларусі заблякаваны сайт радыё свабода; каляж неафіцыйнай свабодыНа прэс-канфэрэнцыі а 19.00 старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адрэагавала на матэрыял Свабоды, з якога вынікала, што 16 кастрычніка на выбарчым участку ў менскай школе № 4 фотакарэспандэнт сфатаграфаваў стос рэфэрэндумных бюлетэняў з ужо прастаўленымі значкамі ў квадраціку "ЗА", Старшыня Цэнтрвыбаркаму паведаміла, што яна праверыла гэтую інфармацыю і назвала яе несапраўднай. Цікавы факт: падчас наўпроставага эфіру ў момант, калі Ярмошына абвяргала паведамленьне Свабоды, БТ апэратыўна паказала карэспандэнта радыё Юрыя Сьвірка, які прысутнічаў на прэс-канфэрэнцыі. Сёньня на сайце РС былі разьмешчаныя згаданыя здымкі.

На сайт Радыё Свабода можна трапіць праз наступную інтэрнэт-старонку: http://anonymouse.ws/anonwww.html Іншыя парады тут.

На сайце Хартыі97 зьявілася паведамленьне, зь якога вынікае, што 17 кастрычніка а 20.00 па менскаму часу былі адначасова адключаны ўсе тэлефоны, празь якія існавала сувязь са зьнешнім сьветам - як стацыянарныя, так і сотавыя. Чакаецца, што доступ у Беларусі да інтэрнэт-старонак Радыё Свабода, Хартыі97, ПЦ "Вясна" ды інш. будзе заблякаваны ўладамі й 18 кастрычніка.

17.10.2004 19:58 (абноўлены а 20:37; 18.10.2004 а 01:48)

Карэспандэнт сфатаграфаваў стос рэфэрэндумных бюлетэняў з ужо прастаўленымі значкамі ў квадраціку "ЗА"

Адзін зь беларускіх фотакарэспандэнтаў стаў у суботу сьведкам сэнсацыйнага здарэньня. На выбарчым участку ў менскай школе № 4 ён сфатаграфаваў стос рэфэрэндумных бюлетэняў з ужо прастаўленымі значкамі ў квадраціку "ЗА". Сябры ўчастковай выбарчай камісіі выдавалі гэтыя бюлетэні людзям пажылога ўзросту, якія прыйшлі на датэрміновае галасаваньне.

Фотакарэспандэнт, які прасіў не называць ягонага імя й прозьвішча, распавёў у інтэрвію беларускай "Свабодзе":

(Фотакарэспандэнт: ) "А 16-й гадзіне я прыйшоў у школу №4, каля "ленінскай" бібліятэкі, паздымаць хаду датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку. Адна бабуля атрымала бюлетэнь. Я вырашыў зрабіць буйны плян я зразумеў, што ў яе бюлетэні ўжо стаіць значок у квадраціку "ЗА". Бабуля таксама вельмі зьдзівілася, паглядзела на яго і задала пытаньне сябрам выбарчай камісіі: "Чаму блянк ужо запоўнены?" Дамы з выбарчай камісіі разгубіліся, перапалохаліся, пачалі нешта лепятаць незразумелае. Я тым часам навёў камэру на стол сябраў выбарчай камісіі і там побач са сьпісамі выбарцаў ляжаў пачак блянкаў з ужо прастаўленымі значкамі ў квадраціку "ЗА". Я зьняў і хутка адтуль зьбег. Думаю, што гэтыя здымкі можна будзе ўбачыць на сайце аднаго з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў навінаў".

Альгерд Невяроўскі, Радыё Свабода

16.10.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005