Ці будзе
Свабода ў беларускім сеціве?
Сёньня ў Беларусі адбываюцца дзьве важныя палітычныя
кампаніі: выбары дэпутатаў у беларускі парлямэнт і рэспубліканскі
рэфэрэндум, які можа дазволіць дзеючаму прэзыдэнту Лукашэнку выбірацца
на новыя тэрміны без абмежаваньня іх колькасьці. Цалкам верагодна,
што ўлады заблякуюць доступ у Беларусі да незалежных інфармацыйных
сайтаў.
Падчас
мінулых прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, 9 верасьня, лукашэнкаўская
ўлада ў асобе супрацоўнікаў КГБ загадала кампаніі "Открытый контакт"
заблякаваць доступ да некаторых вэбсайтаў са свайго "чорнага" сьпісу.
Сярод дзясятку "забароненых" сайтаў апыныўся і сайт беларускай службы
Радыё Свабода, нагадвае RFE/RL. Таксама праблемы з доступам да сайту
Свабоды былі падчас мясцовых выбараў 2003 году.
Затое глушыць сыгнал Радыё Свабода на
кароткіх і сярэдніх хвалях значна цяжэй. Жыхары Беларусі маюць
магчымасьць слухаць жывы эфір радыё праз прыймачы з 18.00 да 24.00
у нядзелю і з 6.00 да 8.00 у панядзелак.
Зараз,
на момант разьмяшчэньня гэтага матэрыялу, сайт
Радыё Свабода працуе ў звычайным рэжыме. Неафіцыйная Свабода
будзе сачыць за разьвіцьцём падзей вакол сайту www.svaboda.org і
інфармаваць сваіх наведнікаў, натуральна, калі ня будзе існаваць
тэхнічных перашкод. Верагодна, што абнаўляцца будуць толькі
старонкі з адрасам myliberty.belinter.net
Неафіцыйная Свабода таксама заклікае сваіх замежных
наведнікаў разьмяшчаць на форуме
інфармацыйныя паведамленьні з сайту Радыё Свабода ды іншых незалежных
старонак, калі ўлады заблякуюць доступ да сайту www.svaboda.org
17.10.2004 01:20
Парады для наведнікаў сайту www.svaboda.org ад Радыё
Свабода:
Альтэрнатыўныя адрасы (люстэркі)
Цалкам верагодна, што фільтрацыя і блякаваньне могуць
паўтарыцца і цяпер, напярэдадні альбо падчас правядзеньня выбараў
і рэфэрэндуму 17 кастрычніка. На вялікі жаль, мы нават тэарэтычна
ня ў змозе змагацца супраць фізычнага блякаваньня трафіку да нашага
сайту на дзяржаўных каналах "Белтэлекому", але мы прынамсі можам
змагацца супраць выдаленьня сайту svaboda.org з каранёвага беларускага
сэрвэра DNS. Для гэтага вы, нашыя чытачы, павінны запісаць нумар
нашага IP-адрасу і альтэрнатыўныя адрасы сайту:
- http://by.rse.cz
- http://by.azadiradio.org
- http://by.rferl.org
- http://by.danas.org
- http://by.slobodka.org
- http://164.109.176.110
Гэта азначае, што калі раптам сайт http://www.svaboda.org/
перастане адчыняцца 17 кастрычніка, то вы можаце паспрабаваць дабрацца
да сайту з дапамогай гэтых альтэрнатыўных адрасоў або непасрэдна
праз IP-адрас http://164.109.176.110 нашага сайту.
Проксі
Нагадаем таксама, што блякаваньне таксама можна паспрабаваць
абысьці, калі скарыстацца паслугамі ананімных проксі (па-ангельску
anonymous proxy альбо anonymizer).
- http://www.proxyone.com/
- http://www.the-cloak.com/
- http://www.anonymizer.com/
У беларускім сеціве існуе проксі-сэрвэр http://byelarus.com/members/.
Сьпісы ананімных проксі можна шукаць у інтэрнэце
па запыце anonymous proxy, free proxy, public proxy альбо на гэтых
старонках:
- http://www.proxy4free.com/page1.html
- http://tools.rosinstrument.com/proxy/
- http://www.multiproxy.org/anon_proxy.htm
- http://www.leader.ru/secure/
Пасьля таго, як вы маеце IP-адрас проксі-сэрвэра і
нумар порту (звычайна 80, 8080 альбо 3124), вы павінны ўвесьці гэты
IP-адрас і порт у свой браўзэр. Форма для проксі-сэрвэраў знаходзіцца
тут:
Internet Explorer: * Мэню Tools (Інструмэнты) - Internet
Options (Устаноўкі інтэрнэту) - Connections (Злучэньні) - LAN Settings
(Устаноўкі сеткі) - Use a proxy server (Уключыць птушку "выкарыстоўваць
прокскі" і ўпісаць адрас з партом)
Mozilla Firefox: * Мэню Tools (Інструмэнты) - Options
(Опцыі) - General (Агульныя) - Connection Settings (Устаноўкі злучэньня)
- Manual Proxy Configuration (Ручны выбар проксі сэрвэра) - упісаць
адрас і порт.
Opera: * Мэню File (Файл) - Preferences (Устаноўкі)
- Network (Сець) - Proxy Servers (Проксі-сэрвэры)
Пасьля гэтага набярыце ў радку браўзэра http://www.svaboda.org/.
Калі старонка ня будзе паказана, паспрабуйце іншы проксі-сэрвэр.
RSS
Варта дадаць, што калі нейкі трэці сайт забірае навіны
Радыё Свабода праз так званы фармат RSS для сваёй стужкі навінаў,
то вы можаце чытаць загалоўкі нашых навінаў альбо ўвесь тэкст навінаў
на такіх сайтах, калі будзе заблякаваны доступ да сайту svaboda.org.
Напрыклад, нехта стварыў стужку навінаў Радыё Свабода на сайце livejournal.com:
Нашыя RSS-файлы знаходзяцца тут:
З найноўшай гісторыі (Радыё Свабода,
9 верасьня 2001, 16.55):
Ніводзін з Інтэрнэт-сайтаў, якія асьвятляюць
выбары, недаступны ў Беларусі. Сёньня а 13-й гадзіне "Белтэлекам"
— манапаліст у прадастаўленьні паслугаў сувязі — перакрыў доступ
да старонак беларускай і расейскай службаў Радыё Свабода, грамадзянскай
ініцыятывы "Хартыя-97", Радыё Рацыя, БДГ, БелаПАН і цэнтру "Вясна".
Удзень супрацоўнікі КГБ канфіскавалі спадарожнікавую
талерку, якая належыць міжнароднай карпарацыі Эўрапейскія вяшчальныя
сеткі. Чэкісты спаслаліся на тое, што прадстаўнікі 60-ці замежных
тэлекампаніяў, якія карысталіся ёй для перадачы сваіх рэпартажаў,
ня мелі адпаведнай ліцэнзіі для карыстаньня спадарожнікавай талеркай
на тэрыторыі Беларусі.
|