Радыё Свабода
павялічвае колькасьць жывых эфіраў
З панядзелка, 6 верасьня, беларуская рэдакцыя
Радыё Свабода пераходзіць на новы фармат вяшчаньня. Анансуецца,
што падзеі дня будуць выходзіць у жывым эфіры на пачатку кожнай
гадзіны. Выпускі навінаў - кожныя 15 хвілінаў. Свабода паведамляе,
што эфірная гадзіна будзе складацца з дзьвюх частак: 30 хвілінаў
інфармацыйных паведамленьняў і 30 хвілінаў тэматычных перадач.
У пятніцу на сайце
Радыё Свабода быў надрукаваны новы расклад праграмаў: 
7:00-8:00 Новы дзень
18:00 Падзеі дня
18:30 Тэматычныя перадачы
19:00 Падзеі дня
19:30 Тэматычныя перадачы
20:00 Падзеі дня
20:30 Тэматычныя перадачы
21:00 Вынікі дня
21:30 Тэматычныя перадачы
22:00 Вынікі дня
22:30 Тэматычныя перадачы
23:00 Вынікі дня
23:30 Тэматычныя перадачы
6:00 Вынікі дня (паўтор 23:00)
6:30 Тэматычныя перадачы
Хвалі й частоты Радыё Свабода
5.09.2004
|