1000000
наведнікаў
Як паведаміла Радыё
Свабода, 21 ліпеня паводле лічыльніка akavita.by
на сайце svaboda.org быў зафіксаваны
мільённы наведнік. Гэта адбылося прыкладна а 2 гадзіне ночы. Калі
Вы наведалі сайт Радыё Свабода ўчора ўначы прыкладна ў гэты час,
паведамляе Свабода, Вы можаце даслаць свой адрас IP і вэрсію браўзэра,
якой Вы карыстаецеся. Тады Вы маеце шанец атрымаць памятныя сувэніры
беларускай службы Радыё Свабода. Напішыце на адрас svaboda@rferl.org.
Сайт
беларускай рэдакцыі Радыё Свабода працуе ад сьнежня 1998 году. Сёньня
ён займае першае месца па колькасьці наведнікаў сярод беларускамоўных
інтэрнэт-праектаў. 1 чэрвеня 2004 году сайт Свабоды займеў
новы дызайн, трэці па ліку.
22.07.2004 |