Радыё "Лібэрці"
Калiсьцi, яшчэ за часы "халоднай вайны", беларуская
эмiграцыя рупiлася пра стварэнне свабодных сродкаў iнфармацыi па-беларуску.
Амерыканцы iшлi насустрач. Калi сказаць коратка, то радыё "Свабода"
стварыў прэзiдэнт Рады БНР Мiкола Абрамчык. Гэта было сапраўды беларускае
адраджэнцкае радыё. Першыя беларусы-працаўнікі на Беларускiм радыё
дамовiлiся мiж сабой, што частку заробленых грошай кожны з iх будзе
рэгулярна аддаваць на патрэбы Рады БНР.
Гэта
былi палiтыкi, якiя за мяжой утрымалi i збераглi iдэалы Вольнай
Беларусi, у той час, калi на Бацькаўшчыне яны былi практычна цалкам
знiшчаныя.
Але часы змянiлiся. Канец Савецкага Саюза, знiкненне
камунiстычнай пагрозы i (як вынiк) паслабленне паняццяў ды прыход
да ўлады левалiберальнай масцi ў Заходнiм свеце выцягнулi паўсюдна
наверх бездухоўнасць, збочанасць i лiберальную драбнату, якая фармуе
свет пад сябе. Iдэалы беларускага Адраджэння выпарылiся на радыё
"Свабода", як вясновы туман.
Слухаць палiткарэктную вальяжную
паўiнфармацыю, каб потым высвятляць, як было ў сапраўднасцi, для
абазнаных людзей часам бывае проста неах-вотна. Яна выклiкае толькi
нуду.
Наш аналiз паказвае, што ў апошнiя гады радыё "Свабода"
страцiла (i страчвае) у Беларусi шмат пастаянных слухачоў, найбольш
тых людзей, якiм балiць будучыня Беларусi. Я са здзiўленнем заўважыў,
што i сам перастаў рэгулярна слухаць гэтае радыё i шукаю iнфармацыю
з iншых крынiц (хоць разумею, што мне неабходна слухаць усё).
Бадай, найбольш цiкавае ў пражскiм беларускiм эфiры
— гэга паведамленнi з месцаў, дзе чуецца яшчэ дыханне рэальнага
чалавека. Мы заўсёды карыста-емся такiмi звесткамi з эфiру "Свабоды"
ў нашым друку, бо яны "жывыя" i ў сваёй стрыма-най непасрэднасцi,
i ў сваiм максiмалiзме. (Добра яшчэ, што на радыё яны ўвогуле гучаць.)
"Слухаем вашы перадачы на працягу сямi гадоў, — пiшуць
на радыё слухачкi з пасёлка Лясны Мiнскага раёна, — i заўважаем,
што яны апошнiм часам змянiлi-ся, i не заўсёды — у лепшы бок. Усё
часцей iнфармацыя скажа-ецца i не адпавядае рэчаiснасцi". (Радыё
"Свабода", 1 чэрвеня 2001 г.)
"Свабода, ты прадалася расiйскiм
спецслужбам, — "крэпка" звяртаецца слухач Яська Гаспадар з-пад Мiнска,
у якога лопнула цярпенне. Замест таго каб ратаваць незалежнасць
i клiкаць беларусаў да барацьбы, ты даеш слова розным статкевi-чам,
посахавым, пашкевiчам ды iншым памагатым рэжыму. Мала iх паказвае
Дзяржаўнае тэлебачанне, дык яшчэ i вы засме-чваеце iмi i iм падобнымi
беларускi эфiр". (Радыё "Свабода", 5 студзеня 2001 г.)
Слухача — Яську Гаспадара з-пад Мiнска — можна зразумець.
Наслухаўшыся "Жмiнды Дрышчовай "' i яе лiнгафоннай клiентуры на
мiнскiм радыё, а потым чуць iх яшчэ раз па гэтакай лiберальна дагледжанай
"Свабодзе" — людзям прынука, яны злуюцца.
Беларусы хочуць мець Беларускае
нацыянальнае радыё, а не палову, беларускiя iдэi, а не разважаннi
на ўзор сорасаўскай дэмакратыi, якую прыстойны беларус нiколi не
прыме i не ўспрыме.
Але, як кажуць, што ёсць, тое ёсць. Не было б горай...
Толькi беларускi слухач змянiўся. Ён перарос "Свабоду".
Чаго там анiяк не ўцямяць. Зрэшты, можа, добра, што не цямяць, бо,
уцямiўшы, трэба ўсё мяняць. Дык зоймуць кругавую абарону супраць
слухача. I "Амерыка iм дапаможа".
Зянон Пазьняк, "Народная воля"
20.06.2001
Цытата (паводле он-ляйн канфэрэнцыі зь Зянонам
Пазьняком на сайце Радыё
Свабода):
JAk vy acienvaiecie pracu "Svabody" i asobnych jaje
zurnalistau.
Тут мае ацэнкі – палова на палову. З палітычнага боку
гэта шмат у чым тэндэнцыйная станцыя, якая робіць адбор і падае
прасеяную інфармацыю, як правіла, у рэчышчы і на ўзроўні “вікаўскай
апазыцыі”. Станоўчае, што ёсьць у станцыі “Свабода” – гэта яе беларуская
культурна-асьветніцкая функцыя. І гэта пераважвае. Але шмат залежыць
ад журналістаў.
30.04.2004 |