неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> вакол свабоды
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

Лета, Свабода, новы дызайн сайту ...

1 чэрвеня 2004 году Беларуская Свабода зьмяніла вопратку свайго сайту. Цяпер наведнік адразу трапляе ў вір беларускіх падзеяў - самае галоўнае месца займае матэрыял, прысьвечаны тэме дня. Кардынальна былі абноўленыя дызайн і навігацыя, дзякуючы чаму старонка Радыё Свабода атрымала сучасны выгляд. Асноўны колер новага сайту - сіні з памаранчавым акцэнтам.

новы дызайн сайту Беларускай службы Радыё СвабодаНеафіцыйная Свабода параўнала сайты розных рэдакцыяў Свабоды. Канешне, найбольшую цікаўнасьць у гэтым пляне выклікаюць тыя, што друкуюцца кірылічным правапісам.

Пачнем з суседзяў. Старонка Ўкраінскай Свабоды мае падобную да Беларускай навігацыю, але менш зручныя, на мой погляд, шрыфты для чытаньня інфармацыі з манітору. Што тычыцца дызайну - тут усё залежыць ад густу.

дызайн сайту Ўкраінскай службы Радыё СвабодаДызайн Расейскай Свабоды саступае нашай Свабодзе сваім сумным наборам колераў. Фактычна тут прысутнічае толькі два - бляклы сіні й жоўты, які крыху "ажыўляе" агульны выгляд.

Цікава зроблены дызайн Македонскай службы: прыемныя шрыфты, фон у выглядзе стылізаванага чырвона-жоўтага сонца. Але такі дызайн цяжка ўявіць на сайце Беларускай Свабоды, бо Беларусь мае іншы клімат і гарачае сонейка тут бывае ня так часта.

дызайн сайту Расейскай службы Радыё СвабодаГэты маленькі агляд дазваляе казаць, што новы дызайн старонкі Беларускай Свабоды адзін з найлепшых сярод іншых рэдакцыяў.

Сярод недахопаў новага сайту можна адзначыць дрэнную якасьць фатаздымкаў, а таксама наяўнасьць вялікай колькасьці "тлустых" шрыфтоў.

P.S. Нагадаю, што 1 чэрвеня быў таксама зьменены дызайн нашага сайту.

5.06.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005