неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> 50 гадоў радыё свабода
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!

“Музыку Свабоды” на Басовішчы атрымаў “Уліс”

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне скончыўся XV фэстываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча". На сёлетнім фэстывалі была ўпершыню ўручаная адмысловая ўзнагарода "Музыка Свабоды", прымеркаваная беларускай службай радыё Свабода да 50-годзьдзя свайго заснаваньня. Узнагароду "Музыка Свабоды" і каштоўныя падарункі сёлета атрымаў Вячаслаў Корань і гурт "Уліс" за песьню "Радыё Свабода".

слава корань, фота радыё свабодаВыступу Вячаслава Кораня й гурту "Ўліс" на "Басовішчы" чакалі ня толькі тысячы слухачоў, але таксама і калегі-музыкі. Прыкладам, Юрка Асеньнік, лідэр знанага беластоцкага гурту "Zero-85", лічыць, што "Ўліс" - гэта найбольш вартасны прадстаўнік беларускай рок-сцэны, гурт, які заўсёды грае тое, што хоча, а ня тое, чаго ў дадзены момант патрабуе рынак.

(Асеньнік: ) "Тут, на "Басовішчы", я магу раз на год паслухаць нармальны канцэрт гурту "Уліс", для якога я ўжо трынаццаты раз прыяжджаю на фэстываль. Пры нагодзе, канешне, слухаю й іншыя гурты, якія таксама люблю, але "Басовішча" для мяне - гэта, перадусім, "Уліс", "Радыё Свабода".

карэспандэнт радыё свабода аляксей дзікавіцкі ўручае ўзнагароду славу кораню, фота радыё свабода Узнагарода беларускай рэдакцыі радыё Свабода "Музыка Свабоды" сталася для "Ўлісу" абсалютнай нечаканасьцю, бо дагэтуль на "Басовішчы" гасьцей фэстывалю ніколі не ўзнагароджвалі.

(Памідораў: ) "Прыз гурту "Ўліс" ад Радыё Свабода!"

Тым больш, хаця й цяжка ў гэта паверыць, але як нам паведаміў лідэр "Улісу" Вячаслаў Корань, ягоны гурт за ўсю сваю гісторыю ніколі ніякіх узнагародаў не атрымліваў.

(Корань: ) "Так, гэта было для мяне нечаканасьцю. Вы толькі заснавалі гэтую ўзнагароду і ўручылі яе ўпершыню, таму гэта нечаканасьць была".

Паводле Вячаслава Кораня, узнагарода ў пэўным сэнсе сьведчыць пра тое, што ён абраў у музыцы правільны шлях - граць не на замову, а толькі тое, што лічыш патрэбным.

басовішча-2004, фота basy.wol.bz (Корань: ) "Няма сэнсу рабіць тое, чаго патрабуе публіка, бо ў Беларусі і так грошай на гэтым не заробіш. Таму лепш рабіць тое, што падабаецца табе самому".

Цікава, што песьня "Радыё Свабода", за якую "Ўліс" уласна і атрымаў узнагароду радыё, была запісаная ажно ў трох варыянтах.

(Корань: ) "Гэта не цікава - граць штосьці ўвесь час у адным варыянце. Кожны новы альбом "Улісу" адрозьніваецца ад папярэдняга. Таму калі мы цяпер граем песьню "Радыё Свабода", дык хочам рабіць гэта па-новаму".

Паводле Радыё Свабода

9.08.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005