неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> 50 гадоў радыё свабода
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> спасылкі
Як робяцца хвалі? 7.02.2004

Радыёвызваленьне

"Нельга жыць у грамадзтве і быць вольным ад гэтага грамадзтва", -- вучылі нас на ўроках грамадазнаўства ў школе. І мы цудоўна разумелі, што нам хочуць сказаць: "Нельга жыць у грамадзтве і быць вольным". Пазьней выкладчыкі ў інстытуце паўтаралі іншую формулу: "Свабода ёсьць усьвядомленая неабходнасьць". І мы ведалі, як трэба разумець гэтыя словы - свабоды няма, а ёсьць толькі неабходнасьць падпаракоўвацца начальству.

будынак радыё свабода ў празе, фота з abc.net.auМагчыма, многія з нас так і засталіся б назаўсёды зь Леніным у галаве, пісталетам (цытатай) у руцэ, калі б не пачулі аднойчы словы "Гаворыць Радыё "Свабода"...

І тады некаторыя зразумелі, што ўсе так званыя прапісныя ісьціны - па-просту мана. Варта было падкруціць ручку свайго радыёпрыймача на кароткіх хвалях, і ўсе казкі пра "свабодную працу свабодна з'яднаных людзей", "сацыялізм з чалавечым тварам", "пралетарскі інтэрнацыяналізм" і дружбу народаў" разьвейваліся ў дым. Зразумела, мы па-ранейшаму гаварылі адно, думалі пра іншае, а рабілі кожны па-свойму. Але праўда, як і свабода, -- як наркотык. Аднойчы знайшоўшы яе каліўца, пачынаеш імкнуцца да праўды штодня, не зважаючы на глушэньне, ды іншыя радыёперашкоды.

Даўно няма тых глушылак - яны пайшлі ў нябыт разам з халоднай вайной. Але ва ўмовах інфармацыйнага выбуху слова праўды знайсьці ня стала лягчэй. Навукова-тэхнічны прагрэс рассунуў далягляды - з'явіліся мабільная сувязь, тэлеспадарожнікі, інтэрнэт, якому хутка ўжо не патрэбныя будуць правады. ФМ-радыёстанцыяў становіцца больш з кожным днём. Пашырыўся выбар, пашыраюцца магчымасьці кожнага індывіда, пашыраецца й колькасьць спакусаў. Няма часу прыпыніцца ды падумаць. (Як казаў гэрой таго анэкдоту пра журналіста, які ня стаў браць прыклад з малпы, што дацягнулася да бананаў на дрэве з дапамогай палкі - "Ды што тут думаць, трэсьці трэба!")

І ўсё-ткі, не дарма кажуць, што на пачатку было Слова. І як кніга перажыла нашэсьце інфармацыйных тэхналёгіяў, гэтак і радыё ў клясычным варыянце, мабыць, яшчэ свайго апошняга слова не сказала. І ў безьлічы варыянтаў, і ва ўмовах несвабоды заўсёды ёсьць магчымасьць выбару. Пра гэта гаварыў Васіль Быкаў на "Свабодзе".

Думаецца, Беларусь і сьвет сёньня бяз голасу "Свабоды" былі б няпоўныя.

Віталь Тарас, Радыё Рацыя

20.05.2004

НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі

© Неафіцыйная Свабода 2003-2005