Роднае
слова ніхто не заглушыць!
Сёлета калектыў "Беларускай службы Радыё "Свабода"
спраўляе свой юбілей - паўстагодзьдзе служэньня роднай мове. Грамадзкае
аб'яднаньне "Таварыства беларускай мовы ", праца якога палягае ў
абароне лінгвістычных правоў грамадзян, захаваньні ды пашырэньні
сфэры ўжытку мовы тытульнай нацыі, заўсёды адчувае ў праграмах Радыё
"Свабода " падтрымку сваёй дзейнасьці.
Сваімі
перадачамі "Свабода" імкнецца "разгаварыць" усю Беларусь, данесьці
да кожнага хараство і адметнасьць роднага слова. Штодня мы маем
магчымасьць слухаць цікавыя праграмы "Вольная студыя", "Палітычная
геаграфія", "Беларуская Атлянтыда", "Прыватны дзёньнік", "Праскі
акцэнт", "Званок на Свабоду", "Лісты на Свабоду"... Сярод іх асабліва
дарагая для нас праграма "Жывое слова" Юрася Бушлякова, якая навучае
культуры маўленьня.
Шчыра
віншуем сяброў са слаўнай датай і верым, што вольнае слова з вольнага
сьвету, якое даносіцца з Залатой Прагі, ніхто не заглушыць.
Зычым творчага плёну, новых пошукаў ды зьдзяйсьненьняў.
Жыве Беларусь!
Сакратарыят Грамадскага аб'яднаньня
"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
15.05.2004 |