неафіцыйная свабода
мая свабода
мая свабода
мая свабода
> галоўная старонка
галоўная старонка
артыкулы
хвалі й частоты
юбілей радыё
стужка навінаў радыё свабода
mp3
пра праект
форум!
> апытаньне
Ці давяраеце Вы інфармацыйным паведамленьням Радыё Свабода?
так, давяраю
хутчэй давяраю
хутчэй не давяраю
не, не давяраю
вынікі
> рэкляма

Xвалі й частоты Беларускай службы Радыё Свабода (зімовы час)

“Начная Свабода” – праграма заўтрашняга дня

начная свабода Ад 2-га траўня – новая праграма “Начная Свабода”. Начныя госьці: дактары і пісьменьнікі, навукоўцы і сьвятары, музыкі і палітыкі. Начныя рэпартажы: Менск і Полацак, Варшава і Кіеў, Бішкек і Нью-Ёрк. “Начная аблога” – агляд беларускага Інтэрнэту: блогі, сайты, форумы. працяг

29.04.2006 Радыё Свабода

Радыё Свабода non-stop

Радыё Свабода non-stop УВАГА! Пасьля завяршэньня вечаровай праграмы 19 сакавіка, на Радыё Свабода будзе дадатковы эфір ад 24:00 да 08:00. Ноч пасьля галасаваньня будзе асьвятляцца няспынна і на сайце радыёстанцыі www.svaboda.org Такім чынам, 19 сакавіка Радыё Свабода працуе ад 6-ай вечара да 8-ай раніцы. Вашай увазе расклад частотаў дадатковага начнога эфіру Радыё Свабода 20 сакавіка 2006 году. працяг

17.03.2006

"Галоўная задача журналіста - казаць праўду"

радыё кафэ, фота радыё свабода У варшаўскім "Радыё кафэ", вядомым як месца спатканьняў Клюбу былых супрацоўнікаў польскай службы Радыё Свабодная Эўропа, у часе якіх, нярэдка пры ўдзеле прадстаўнікоў ураду, сусьветна вядомых палітыкаў, абмяркоўваюцца найважнейшыя палітычныя падзеі, адбылася сустрэча, прысьвечаная Беларусі. працяг

18.02.2006 Радыё Свабода

Сайт svaboda.org наведаў 2-мільённы чытач

cайт svaboda.org наведаў 2-мільённы чытач, фота неафіцыйнай свабоды Учора ўначы, паводле дадзеных адкрытага лічыльніка akavita.by, на вэб-сайт Радыё Свабода прыйшоў 2-мільённы наведнік. Лічба адзін мільён на лічыльніку "Акавіты" зьявілася 21 ліпеня 2004 году. Спатрэбілася больш як пяць гадоў, каб дасягнуць гэтай шасьцізначнай лічбы. Наступная прыступка ў два мільёны была ўзятая менш як за паўтары гады. працяг

28.12.2005 Радыё Свабода

Любоў Лунёва атрымала прэмію Завадзкага

любоў лунёва атрымала прэмію завадзкага, фота баж 16 верасьня пад Менскам, на сьвяткаваньні 10-годзьдзя ўтварэньня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прайшло ўганараваньне сёлетніх ляўрэатаў прэміі Дзьмітрыя Завадзкага "За мужнасьць і прафэсіяналізм". Прэмію ўручаў кіраўнік аддзелу спэцпраектаў "Первого канала" Павал Шарамет. працяг

21.09.2005 БАЖ

Радыё Свабода - 10 гадоў у Празе

радыё свабода - 10 гадоў у празе На Радыё Свабода/Свабодная Эўропа адбылася ўрачыстае сьвяткаваньне дзесяцігодзьдзя пераезду радыё зь Мюнхена ў сталіцу Чэхіі, Прагу. Увесь гэты час радыёстанцыя займала будынак былога фэдэральнага парлямэнту Чэхаславаччыны. працяг

21.09.2005 Радыё Свабода

Свабода ў Менску ледзь чутна

свабода ў менску ледзь чутна, каляж неафіцыйнай свабоды Пра гэта пішуць у рэдакцыю "Народнай волі" чытачы. Але кiраўнiцтва беларускай службы Радыё Свабода лiчыць, што да "глушылак", як было ў савецкiя часы, справа не дайшла. Тым ня менш па суботах у эфiры радыё выходзiць адмысловая перадача "Настрой на Свабоду", у якой гучаць парады слухачам наконт прыёму праграм. працяг

21.09.2005 Народная воля

Слухай Радыё Свабода і выйграй прыймач!

новы конкурс радыё свабода Радыё Свабода ў рамках перадачы "Настрой на Свабоду" распачынае новы конкурс для сваіх слухачоў, старт якога - ужо 5 верасьня. На сайце радыёстанцыі разьмешчаны ўмовы конкурсу: "ад панядзелка 5 верасьня да нядзелі 11 верасьня ўключна ў нашых праграмах - у нейкі момант ад 6 да 8 раніцы і ад 18 гадзіны да поўначы - 5 разоў прагучыць адмысловая абвестка. працяг

2.09.2005

Тайны закулісься

гюнэш абасава, фота music.fromby.net А тут прыходзіць зьнянацку Фінбэрг, бачыць афішку і думае: "Што гэта за джазы такія? Гэта я - джаз. Болей у нашай краіне джазаў быць не павінна". І тут заўважыў прозьвішча "Падбярэскі". І пачаў дзікі лямант: "Хто дазволіў?! Як гэта супрацоўнік Радыё Свабода, вядомы сваімі апазыцыйнымі поглядамі, будзе весьці канцэрт у сьвятых сьценах храма эстрады?! Ганьба!!!" Карацей, дырэктарку звольнілі.працяг

1.08.2005 Тузін гітоў

Аляксандар Лукашук: "Быкаў быў нацыяналiст i змагар"

аляксандар лукашук, фота радыё свабодаГод таму, напярэдаднi першай гадавiны сьмерцi Васiля Быкава, выйшаў у сьвет першы зборнiк радыёпублiцыстыкi клясыка беларускай лiтаратуры "Быкаў на Свабодзе". Беларуская служба Радыё Свабода таксама выпусьцiла аднайменны кампакт-дыск, дзе сабраны знакавыя выказваньнi Быкава пра нацыянальную дзяржаву i дэмакратыю, творчасць i родную ... працяг

25.06.2005 Марына Коктыш, Народная воля
Національний Альянс Гомельскі інфармацыйна-забаўляльны партал Малады фронт! Дзеяслоў Беларуская Салідарнасьць Асьвета  беларускай нацыі. Таляр Беларускі
усе спасылкі Беларускія кнігі, CD, відэа на DVD, VHS, MPEG4 - поштай Творчая суполка ВiцлiПуцлi Мультфільмы пра Лукашэнку і ня толькі... Зянон Пазьняк

© Неафіцыйная Свабода 2003-2006